03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Политика

"Іх шукаюць як забойцаў Ганчара і Захаранкі"

15.03.2019 16:25

4410 просмотров, 25 комментариев

Эксперт Ігар Ільяш перакананы, што беларускі КДБ шукае наймітаў у расейскае войска толькі на словах.

Журналіст "Белсату", аўтар шматлікіх расследванняў, датычных расейскіх ваенных аперацый Ігар Ільяш не лічыць заяву КДБ пра пошук наймітаў у ПВК "Вагнера" сярод грамадзян РБ сур'ёзнай. На думку журналіста, многія ў КДБ маральна стаяць на тым жа баку, таксама падтрымліаюць саму імперскую ідэю "рускага свету", нягледзячы на беларускую нацыянальнасць. У прыватнасці, Ільяш сказаў наступнае:

Гэта заява КДБ цяпер выглядае трохі недарэчна. Такое ўражанне, што КДБ «троліць» беларускае грамадства. Сапраўды ў публічнай прасторы з’явілася інфармацыя, яе распаўсюдзіла СБУ яшчэ ў ліпені мінулага года. Потым мы, журналісты Белсату, прасачылі лёс гэтых наймітаў-вагнэраўцаў і высветлілі, што 9 з 10 жывых вагнэраўцаў насамрэч прыязджалі ў Беларусь без усялякіх перашкодаў пасля таго, як далучыліся да ПВК «Вагнэра». Некаторыя з іх рабілі новыя дакументы, атрымлівалі пашпарты, некаторыя прыязджалі ўжо пасля таго, як іх імёны былі агучаныя СБУ. І вось цяпер СБУ кажа, што яны іх нібыта шукаюць. Відаць, яны іх шукаюць гэтаксама, як у свой час яны шукалі забойцаў Ганчара і Захаранку…

Трэба разумець, што беларусы, якія ваююць у ПВК «Вагнэра», – не тыя ж добраахвотнікі, якія па ўласным жаданні паехалі ваяваць на бок ЛДНР за «рускі свет». Гэта людзі, якія фактычна знаходзяцца на службе ў расейскай арміі. Іх курыруе Генеральны штаб расейскіх узброеных сілаў, таму цяжка сабе ўявіць, што беларускія спецслужбы арыштуюць гэтых людзей…

Нагадаем, што сярод наймітаў, якія змагаюцца за расейскія інтарэсы ў розных краінах, у тым ліку прымалі ўдзел у акупацыі ўкраінскага Крыма, ёсць і Аляксандр Ступніцкі з Оршы. Яго ўдзел у вайсковых аперацыях даўно даказаны дакументальна. Тым не менш, гэта зусім не перашкодзіла яму на пэўны час прыехаць у Беларусь улетку 2018 года, ніхто яго не затрымліваў, не дапытваў, ён свабодна перамяшчаецца.

У той жа час сем'і беларускіх наймітаў і добраахвотнікаў ва ўкраінскім войску раней падвяргаліся ціску з боку КДБ, Яну Мельнікаву, Сяргею Пальчэўскаму і многім іншым беларускім ваярам у атрадзе "Пагоня" і іншых фармаваннях закрыта дарога на Радзіму пры цяперашняй уладзе. Некалькі чалавек, якія вярнуліся ў Беларусь, ужо адбываюць турэмныя пакаранні. Гэта, у прыватнасці, Станіслаў Ганчароў з Віцебску, Тарас Аватараў з Наваполацку. Пры гэтым артыкулы, па якіх яны асуджаны, на думку прысутных на судовых паседжаннях, былі "накручаныя", каб не судзіць іх непасрэдна за найміцтва і не выклікаць дысананс з расейскімі наймітамі, якія вольна перамяшчаюцца па Беларусі.

У тэму:

Найміт з ПВК «Вагнера»

Не ў турме, але баяцца (+ відэа)

Баевік зрабіў новы пашпарт (+ фота)

Ступніцкі ўжо ў Судане

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: "Іх шукаюць як забойцаў Ганчара і Захаранкі"

Эксперт Ігар Ільяш перакананы, што беларускі КДБ шукае наймітаў у расейскае войска толькі на словах.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение