12:00

+5

4 м/с

978 гПа

15:00

+7

6 м/с

977 гПа

18:00

+5

8 м/с

977 гПа

21:00

+3

10 м/с

978 гПа

00:00

+2

11 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Прэзентацыя сатыры

28.05.2014 12:57

2806 праглядаў, 0 каментароў

Оршу наведае паэт-гумарыст, сатырык і перакладчык Міхась Мірановіч

Віцебскі паэт стартаваў у друку ў далёкім 1972 годзе ў газеце "Літаратура і мастацтва". А першую цалкам уласную кнігу "Міранізмы" выпусціў у 2002 годзе. Таксама быў суаўтарам зборнікаў "Агледзены", "Дзень паэзіі 2005", "П'яныя каровы", "Тутэйшы шляхціц", "Ад ніў прыдзвінскіх", аўтар трох выпускаў альманаха "Дзвіна". Перакладаў з украінскай, польскай, рускай моваў. Па яго перакладах і зараз ідуць п'есы ў Віцебскім тэатры імя Якуба Коласа.

Друкаваўся практычна ва ўсіх рэспубліканскіх і усесаюзных гумарыстычных выданнях. найбольш вядомы невялічкімі творамі умоўна называемымі карацелькі-фрашкі. Напрыклад:

Падзел сярод паэтаў

Ну, хто паэтаў

Зразумее?

У кожнага

Ёсць свая ніша:

Палова з іх

Пісаць не ўмее,

Другая ж частка іх –

Не піша.

Муж паэтавай жонкi

Каханая!

Як разумею я гэта!

Але не парушыць

Ужо завядзёнкі:

Няўдзячная справа –

Быць жонкай паэта.

А мне як:

Быць мужам паэтавай жонкі?!.

На сустрэчы якая адбудзецца 30 мая а 17-00 па адрасе вуліца Камсамольская д. 16, кв. 4 будзе прэзентаваны апошні зборнік паэта "Жартачкі".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Прэзентацыя сатыры

Оршу наведае паэт-гумарыст, сатырык і перакладчык Міхась Мірановіч

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение