Падлічылі самыя прадпрымальніцкія раёны краіны спецыялісты сайта tut.by. Па іх падліках заснаваных на дадзеных міністэрства па падатках, колькасць прадпрымальнікаў у гэтым годзе вырасла прыблізна на 5% па ўсёй краіне.
Больш за ўсё прадпрымальнікаў, прадказальна, у Мінскім раёне - больш за 10.000 чалавек. За ім ідзе Барысаўскі раён, які па колькасці насельніцтва супастаўляльны з Аршанскім, тут зарэгістраваны 5.281 прадпрымальнік. За ім Маладзечанскі і Лагойскі - 3.978 і 3.884 чалавекі адпаведна. Аршанскі раён па колькасці прадпрымальнікаў таксама аказаўся ў лідарах - на пятым месцы. У нашым раёне зарэгістравана прадпрымальнікамі 3.188 чалавек. Гэта крыху меньш чым 3% ад агульнага насельніцтва райна, а ад працаздольнага насельніцтва яшчэ больш.
Пры гэтым аналітыкі вызначылі і самыя не прадпрымальныя раёны. Пераважна гэта маленькія раёны краіны за выключэннем Слаўгарадскага - тут пры даволі вялікай колькасці насельніцтва ўсяго 137 прадпрымальнікаў. Сярод суседніх з Аршанскім раёнаў найменьш прадпрымальніцкі Лёзненскі - тут зарэгістравана толькі 152 дробных бізнэсоўцы.