Новым кіраўніком Упраўлення справамі прэзідэнта стаў Юрый Назараў. Ён родам з суседніх Горак. Надзіва, у адрозненні ад значнай часткі беларускіх чыноўнікаў ён не выпускнік Горацкай акадэміі, але амаль усё дзяцінства правёў у Горках і ў вёсцы за 10 кіламетраў ад Горак. Школу таксама Юрый скончыў у Горках пасля чаго пайшоў па спецыяльнасці "Лясная гаспадарка". Працаваць пачаў лясніком у Зубраўскім лясніцтве і ў 1988 годзе ўжо ўзначаліў Горацкі лясгас. З 2001 года Назараў патрапляе ў Мінск на вышэйшыя пасады ў міністэрствах.
Ці дае гэта нейкую карысць для жыхароў Горак? Наўрад ці. Упраўленне справамі прэзідэнта - гэта не палітычная пасада. Упраўленне - гэта велізарная камерцыйная фірма, якая працуе пад крышай галоўнай пасады ў краіне. Упраўленне - гэта шмат нерухомасці, у яе ўласнасці былі нават рынкі, фабрыкі, рэстараны, паспяховыя санаторыі і, галоўнае, па экспарту і імпарту некаторых тавараў і паслугаў фірмы Упраўлення маюць манапольныя правы. Пры гэтым фірмы не падкантрольныя аніякім іншым органам улады.