Сезон зніжак у адной з абутковых крам Оршы прыцягнуў нямала наведвальнікаў. Праўда, адзін з іх вырашыў, што нават распродажныя кошты яму не па кішэні. Зрабіць жа прыемнае сваёй сяброўцы, з якой яны разам прыйшлі за пакупкамі, мужчыну вельмі хацелася. Тады фігурант папросту вырашыў вынесці прыдатную пару з гандлёвага павільёна. Як ні ў чым не бывала, ён паклаў абутак у сумку і пайшоў да выхаду. На бяду падазраванага на парозе спрацавала рамка, якая апавясціла аб тым, што ў краме здзейснены крадзеж. Мужчына паспяшаўся сысці з месца злачынства, але ўслед за ім выбегла прадавец.
Дзяўчыне ўдалося дагнаць і вярнуць назад несумленнага пакупніка. Ужо ў краме работнікі гандлёвага аб’екта прымусілі яго паказаць скрадзены абутак. Усвядоміўшы, што адказваць за зробленае давядзецца, мужчына стаў вырывацца ад прадаўцоў і выпадковага сведкі. Пасля некалькіх няўдалых спробаў расчысціць сабе шлях на волю, ён усё ж такі здолеў збегчы, але ўжо без абновак для сваёй сяброўкі.
Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку неўзабаве была ўстаноўлена асоба падазраванага. Ім аказаўся непрацуючы
Фугас Саша
Ну, что вам, люди, на это сказать,
Такое с каждым может случиться,
Не умеет у нас молодёжь воровать,
Ленин прав, надо учиться, учиться!