Аварыя адбылася 14 чэрвеня, у 19.15, паблізу вёскі Пішчалава Аршанскага раёна.
- Непрацуючы 39-гадовы кіроўца Opel Vectra здзейсніў наезд на 13-гадовага веласіпедыста, вучня 6 класа, які ехаў у спадарожным кірунку па правай абочыне - паведамілі ва УДАІ МУС.
Вадзіцель з месца здарэння ўцёк, але ў 23.00 быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ ў лясным масіве. Як аказалася, ён пазбаўлены права кіравання да 2017 года за нецвярозае кіраванне.
- Папярэдне, кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, - дадалі ў ДАІ.
У выніку ДТЗ дзіця ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.
Ўсталёўваюцца ўсе абставіны аварыі.
www.tut.by