Прынамсі два прадпрыемствы Аршаншчыны зачынілі свае прахадныя для ўсіх акрамя работнікаў. Тлумачыцца гэта кепскай эпідэміялагічнай сітуацыяй - небяспекай новага каранавірусу.
У прыватнасці сваю прахадную зачыніў агракамбінат "Юбілейны", пра гэта нам сказаў аршанец, які па абвестцы прыйшоў туды ўладкоўвацца на работу, але - хаця кадры і патрабуюцца - ён не змог патарпіць на тэрыторыю прадпрыемства ў аддзел кадраў.
Таксама на сваю тэрыторыю перастала прапускаць прадпрыемства "Аршанская спецаўтабаза" - пра што паведамляюць супрацоўнікі прадпрыемства.
Можна дадаць, што ўладакавацца на працу афіцыйна зараз у Оршы будзе складана, акрамя агульнай кепскай сітуацыі ў эканоміцы, паліклінікі адмяняюць на бліжэйшы час правядзенне медкамісіяў для ахвотных уладкавацца.