У складзе маскоўскага КПРФ смалянец Дзмітрый Швядко стаў уладальнікам Кубку Расеі. Беларус праводзіць першы сезон у складзе новага клубу і ўжо стаў заўважнай асобай.
У паўфінале «камуністам» (КПРФ — Камуністычная партыя Расейская Федэрацыі) процістаяла каманда з аўтаномнай рэспублікі Комі «Новая Генерацыя». Масквічы перамаглі ва ўпартай барацьбе. Прычым вырашальны гол загнаў акурат 25-гадовы Дзмітрый Швядко.
КПРФ перамог 5:3 і прайшоў у фінал. А ў вырашальнай сустрэчы, якая праходзіла ў горадзе Ухта, змагаўся з «Нарыльскім нікелем». І «чырвоныя» ў пераканаўчым стылі здабылі свой першы ў гісторыі Кубак Расеі. Спадужніку не пакінулі шанцаў — 7:2! Сам Швядко не вызначаўся, але істотна дапамог камандзе.
Пасля трыумфу галоўны трэнер КПРФ Бесік Заідзэ — сам выбітны гулец у мінулым — назваў гэты дзень «гістарычным момантам для клубу». Ён заявіў, што калі ў трафея з’яўляецца новы ўладальнік, гэта ведчыць пра высокі ўзровень канкурэнцыі ў турніры.
Цяпер Швядко і кампаніі варта чакаць вострага змагання за ўзнагароды ў першынстве Расеі. У ¼ фіналу процістаяць КПРФ будзе тытулаваная і вельмі моцная каманда з Екацерынбурга — «Сінара». Першыя дзве сустрэчы адбудуцца ў Клімаўску — раёне горада Падольск Маскоўскай вобласці, дзе гуляе хатнія матчы КПРФ. Гульні прызначаныя на 10 і 11 траўня.
Цікава, што інспектарам сустрэчаў прызначаны вядомы беларускі арбітр з Мінскага раёну Віталь Ракуцкі. Так што ў Швядко на матчах будзе працаваць зямляк. Праўда, на афіцыйным сайце расейскай лігі ніяк не пазначана, што Менск — гэта ў Беларусі.