Ахвяраў не было - у доме даўно ніхто не жыў. Чатыром машынам МНС на тушэнне пажару давялося патраціць каля паўгадзіны часу.
Пра прычыны пажару казаць пакуль рана, але мясцовыя жыхары схільныя вінаваціць у здарэнні навучэнцаў суседняй 8-й школы, якія даўно аблюбавалі дом для таго, каб на перапынках, хаваючыся ад настаўнікаў, паліць цыгарэты.