Над сталіцай сучаснай Літвы Вільняй залунаў сцяг Віціса, які падобны на выяву герба Літвы і пераймае традыцыю беларускай "Пагоні". Сцяг Віціса быў афіцыйна зарэгістраваны як "гістарычны сцяг Літвы" 10 гадоў таму. Цяпер сімвал вісіць у Вільні на асноўных будынках і будзе знаходзіцца там да 8 верасня - дня, калі вялікай перамозе ВКЛ у бітве з Масковіяй споўніцца 500 год.
У Беларусі, хутчэй за ўсё, маштабных афіцыйных святкаванняў не будзе.