21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Рэгіён, Палітыка

Міліцыя забрала шарыкі

15.01.2021 21:04

3578 праглядаў, 0 каментароў

Дубровенская міліцыя адначасова правяла тры «агляды памяшканні», каб забраць паветраныя шарыкі

Каля 15-00 дубровенскі актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Чамурака выйшаў з дому ў краму. Але вярнуўся дамоў у суправаджэнні міліцыі і двух панятых. Як заявілі міліцыянты, Міхаіл падазраецца ў тым, што вешаў бела-чырвона-белыя стужкі ў Дуброўна. Праўда, агляд памяшкання мала што даў - уся кампутаровая тэхніка, якая цікавіла міліцыянтаў была канфіскаваная пры мінулых вобшуках. У выніку міліцыянты забралі паветраныя шарыкі белых і чырвоных колераў, якія перад Новым годам павесіў сын Міхаіла.

Як аказалася, адначасова з вобшукам дома (афіцыйна дом належыць жонцы Міхаіла і ён там, нават, не прапісаны) такі ж агляд памяшкання распачаўся дома ў маці Міхаіла і яго сястры, якія таксама жывуць у Дуброўна. Падобна, што акрамя як праводзіць вобшукі ў дубровенскай міліцыі іншай работы няма...

Жонка Міхаіла (якую таксама выклікаюць у міліцыю, але ў суботу) патлумачыла нам, што гэтае затрыманне можа быць проста помстай мясцовых міліцыянтаў Міхаілу. Яго затрымлівалі ўжо двойчы па розных адміністрацыйных абвінавачаннях, але абодва разы суд Аршанскага раёна выносіў апраўдальныя пастановы - падцверджваў, што затрыманні былі не матываваныя, а Міхаіл нічога не парушаў. Так, відавочна, атрымліваецца і ў гэты раз. Міхаіла затрымалі ў пятніцу і да панядзелка (калі суд зноў будзе работаць у поўнай меры) ён прабудзе ў ІЧУ. Нават калі суд палічыць яго ні ў чым не вінаватым, Міхаіл адседзець амаль трое сутак.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Міліцыя забрала шарыкі

Дубровенская міліцыя адначасова правяла тры «агляды памяшканні», каб забраць паветраныя шарыкі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение