Раней мы пісалі пра чарговае затрыманне Міхаіла Чамурака ў панядзелак. Той артыкул атрымаўся не дакладны, але цяпер Міхаіл зноў на волі і змог сам усё распавесці з першых вуснаў.
Сапраўды, у панядзелак Міхаіла затрымала дубровенская міліцыя, абвінаваціўшы ў тым, што быццам бы ён развешваў бел-чырвона-белыя стужкі на дубровенскім мосце.
У аўторак Чамураку накіравалі ў суд, які не адбыўся — суддзя адправіў справу на дапрацоўку. Атрымалася, што без рашэння суда Міхаіл дзве ночы правёў за кратамі. А ў сераду распачаўся суд паўнавартасны. Міліцыянты не змаглі прад’явіць стужачкі, якія быццам бы нехта развешваў. Адзіная сведка не з ліку міліцыянтаў таксама не змагла распавесці каго яна бачыла на тым мосце і чым чалавек займаўся.
Гэта ўжо трэці раз калі Міхаіла затрымліваюць, ён праводзіць некалькі сутак (такім чынам да суда можна трымаць чалавека 72 гадзіны) праводзіць у зняволенні, а ў судзе яго віну даказаць не могуць.
Зразумела, што гэта проста дадатковы ціск на палітычнага актывіста. Тым больш, што паралельна ідзе ціск і на яго сям’ю. Так, заўтра а
А
Але, бачна, дубровенскім міліцыянтам зусім-зусім сумна. Бо па нашай інфармацыі сёння па нейкай крымінальнай справе ў Дуброўна адбыўся ператрус у яшчэ аднаго актывіста Мікалая Куляшова. Больш інфармацыі пра гэтую справу мы спадзяемся атрымаць заўтра.