На мінулым тыдні сям'я Чэмуракаў патрапіла пад мацнейшы прэсінг. Міхаіла затрымалі ў панядзелак і да суда ён застаўся ў ІЧУ. Але суд у сераду апраўдаў Міхаіла трэці раз. Яго абвінавацілі ў тым, што ён развешваў белыя і чырвоныя стужкі на дубровенскім мосце, але даказаць гэта міліцыянты не змаглі. Такое адбываецца ўжо трэці - затрыманне да суда і апраўданне судом. А для Людзмілы Чэмурака гэта першы досвед. Яе ў суд выклікалі ў пятніцу за хуліганства. Яна паднялася на другі паверх мясцовай пракуратуры з-за чаго мясцовы супрацоўнік пракуратуры выклікаў на яе міліцыю. Суд таксама прайшоў на карысць Чамуракаў - віну Людзьмілы таксама не даказалі.
І нават камісія, якія мусіла праверыць ці не ў сацыяльна небяспечным стане іх дзіцё вярнулася ні з чым - прэтэнзіяў не выяўлена. Але для Дубровенскіх міліцыянтаў апраўденне судом наўрад ці нешта зменіць. Для іх ужо стала традыцыяй раз на тыдзень затрымліваць Міхаіла не зважаючы на апраўдальныя рашэнні суда.