28-гадовы аршанец, інвалід 2-й групы, хворы на псіхіку, закалоў шылам іншага. Трагедыя адбылася ў доме 80-гадовага пенсіянера. Паміж двума людзьмі адбылася моцная спрэчка, пасля чаго інвалід ударыў нязгоднага з ім шылам у грудзі. Пацярпелага не паспелі даставіць у бальніцу, ён памёр. Падазраваны ўжо затрыманы. Асоба забітага высвятляецца.
Амаль год таму ў Оршы забівалі іншым прадметам - мясарубкай.