Вадзім Гурман - ураджэнец Маладзечна, які быў абвінавачаны адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу. Першы - частка першая артыкула 342 - арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, другі - артыкул 364 - гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка арганаў унутраных справаў.
Па прешым артыкуле Вадзім прызнаў віну - ён сапраўды ўдзельнічаў у акцыях пратэсту 9 жніўня, у першы ж дзень пасля выбараў.
Па другім артыкуле абвінавачанне сцвярджае, што малады чалавек пагражаў гвалтам адразу 6 супрацоўнікам міліцыі. Мужчына адмаўляў гэта, больш за тое распавёў, што пры затрыманні і пасля быў падвергнуты катаванням: залілі твар газавым балончыкам, збівалі, пагражалі згвалтаваць і г.д.
У выніку ў лютым суд Маладзечанскага раёна прыгаварыў 21-гадовага Вадзіма да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
Падтрымаць палітвязня можна з дапамогай паштоўкі, ліста, грашовага пераводу па адрасе: ПК №9. 213410, г. Горкі, вуд. Дабралюбава, 16. Гурману Вадзіму Сяргеевічу.