Жыхара Брэсцкай вобласці Уладзіміра Коласа абвінавацілі ў абразе прэзідэнта. Скажам прама хто толькі пасля выбараў не абражаў "прэзідэнта", правабаронцы даўно гавораць, што асобнага артыкула за абразу пасады не можа быць. Прэзідэнт, міліцыянт, прадстаўнік улады і г.д. усяго толькі чалавек на пасадзе.
Тым не меньш Уладзіміру Коласу прысудзілі паўтара гады хіміі і накіравалі падалей ад дому - у наш суседні Круглянскі раён.
Адрас для падтрымкі: Выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпа №46. 213188, г.п. Круглае, вул. Савецкая 96.