Міхаіл абвінавачваецца ў распаўсюджанні непраўдзівых звестак у дачыненні да дырэктаркі школы №3, каторая выконвала функцыю старшыні выбарчай камісіі пад час выбараў 2020 года Сіняўскай і інспектара аршанскага ДАІ Казакова. Другі дзень быў прысвечаны заслухоўванню паказанняў сведкаў па справе. Абарона і сведкі тлумачылі, што тоё тэлефонны нумар з якога былі зробленыя запісы ў сацыяльных сетках і мэсэнджэрах былі ў міліцыі і з іх маглі быць зробленыя клоны. Ды і ў звычайнай сітуацыі тэлефонам карыстаецца не адзін Міхаіл. А ў сеціве пасля выбараў існаваў фэйкавы Міхаіл Чамурака.
Сведкі абвінавачання ж спрабавалі даказаць, што гэтым нумараў Міхаіл карыстаўся, а яго абвінавачанні ў дачыненні да Сіняўскай безпадстаўныя.
Цікавы былі два сведкі. Па-першае на суд прыехаў старшыня раённай выбарчай камісіі Давідовіч. Ён, што і трэба было чакаць, казаў, што выбары прайшлі нармальна і асабілвых скаргаў не было ўвогуле па раёне і па Сіняўскай канкрэтна.
Яшчэ адна цікавая сведка - Давыдзенка Вікторыя Ўладзіміраўна. Яна - іспектар прафілактыкі Аршанскага УУС, якой пасля выбараў і да сёняшняга дня ўвялі ў абавязак адсочваць сацыяльныя сеткі. Адсочвала яна і асабіста старонкі Міхаіла Чамуракі і іншых людзей, як яна сказала "якія актыўнічалі не так як трэба".
На заслухоўванні сведкаў перадсвяточнае паседжанне суда скончылася. Наступнае паседжанне адбудзецца 7 ліпеня ў сераду і распачнецца а 10-00.