На два дні - 22 і 23 верасня - зменяцца расклад і маршрут некаторых цягнікоў з Оршы ў Мінск. Гэта адбудзецца з-за рамонтных работаў на гэтай чыгуначнай лініі.
Так, цягнікі №861 і 864 будуць цалкам адмененыя на гэтыя дні.
Астатнія цягнікі, якія мы пералічым ніжэй, будуць прыязжаць замест галоўнага мінскага вакзалу (Мінск-пасажырскі) на станцыю Інстытут культуры, што знаходзіцца ў крокавай даступнасці ад вакзалу. Гэта тычыцца цягнікоў: Віцебск-Мінск, які назад са сталіцы будзе і адпраўляцца з Інстытута. Тое самае тычыцца маршрута №717 Масква-Мінск і штадлераў №866 і №867 Мінск-Орша. А некаторыя электрычкі, якія зараз называюцца эканом клас, будуць цалкам адмененыя. таму варта перад паездкай пераправерыць расклад электрычак.