Кібер-партызаны выканалі сваю пагрозу: была атакаваная Беларуская чыгунка. Задума «партызанаў» простая — не дазволіць ці як мінімум максімальна ўскладніць перавозку расейскіх акупацыйных войскаў і іх узбраенняў з тэрыторыі Беларусі на тэрыторыю Украіны.
Вось адно з папярэдніх паведамленняў Кібер-партызанаў ад 2 сакавіка:
«Сегодня, в 12 часов по Минскому времени была произведена очередная атака на сетевую инфраструктуру Белорусской железной дороги. Не функционируют на данный момент: система ГИД (График исполненного движения), Блокнот руководителя, Абонентский пункт, автоматизированная система Автодиспетчер и другое сопутствующие программное обеспечение. Затронута система ДЦ „Неман“, наблюдаются проблемы с движением поездов».
Паводле інфармацыі, якую наша рэдакцыя мае на гэты момант, на чыгунцы і сёння назіраюцца вялікія складанасці з продажам білетаў і рухам цягнікоў. Білеты прадаюцца літаральна ў ручным рэжыме, выпісваюцца ад рукі.
У выпадку, калі вы, шаноўныя чытачы, маеце ўдакладненні ці новую інфармацыю па тэме, просім звяртацца на нашу пошту [email protected].
Пазней супольнасць чыгуначнікаў Беларусі ў Тэлеграме, якая прызнаная рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкай», напісала, што адзін з арышгтаваных ГУБАЗіКам і КДБ чыгуначнік не мае ніякіх адносінаў да дыверсіі.