На праўладны інтэрнэт-рэсурсах з’явілася інфармацыя аб тым, што міліцыі ўдалося выйсці на след і затрымаць мужчыну, вінаватага ў дыверсіі на «Воршы-Цэнтральнай», якая адбылася некалькі дзён таму. За пашкоджанне чыгуначных шляхоў затрыманы мясцовы супрацоўнік чыгункі.
На праўладным телеграм-канале з ім з’явілася «пакаяльнае» відэа. Аднак твар мужчыны не паказалі, а прозвішча не назвалі. Сам затрыманы на відэа «прызнаўся», што скраў цягу ручнога тормазу на грузавым вагоне. Магчыма, што мужчыну перад гэтымі «прызнаннямі» білі, як здаралася з іншымі затрыманымі. З этычных меркаваньняў мы не робім спасылкі на відэа.
Нагадаем, што такія відэа ў прававой дзяржаве не толькі не былі б доказамі ў справе, але маглі б стаць прычынай крымінальнага пераследу саміх сілавікоў па падазрэнні ў катаваннях і пагрозах. У Беларусі ж цяпер, як кажуць праваабаронцы, «прававы дэфолт». Ніякіх сапразўдных доказаў віны мужчыны, калі яны і ёсць, сілавікі пакуль не прадэманстравалі.