Па тых кавалках інфармацыі, якія былі апублікаваныя ў розных СМІ, можна распавесці наступную гісторыю. У канцы сакавіка не далёка ад ратавальнай станцыі ў Оршы на бераг выкінула труп мужчыны. Аніякіх дакумантаў пры ім не было і хто ён такі выявіць было дастаткова складана. Тым больш, што труп быў моцна пашкоджаны з-за доўгага знаходжання ў вадзе.
Дапамаглі адбіткі пальцаў. Іх знялі, але ў Беларусі чалавека з падобнымі пальцамі не было. Тады следчыя звярнулі ўвагу на суседнюю краіну. І не памыліліся. Яшчэ ў мінулым годзе ў Оршу ад Смаленскай міліцыі прыходзіла арыентыроўка на Артура Грыгаряна, які 18 кастрычніка сыйшоў з дому па пояс голы, не зважаючы на дастаткова халоднае надвор’е. Адбіткі пальцаў трупа супалі з адбіткамі мужчыны зніклага ў Смаленску.
З гэтага можна зрабіць здагадку, што Артур утапіўся ў кастрычніку і пяць месяцаў яго цела плыло да Оршы дзе выпадкова прычаліла да берага не далёка ад станцыі ратавальнікаў.