У Беларусі на перадапошні дзень лета 1306 маюць статус палітвязня паводле праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы паведамляюць, што людзей, затрыманых з палітычных матываў, нашмат больш.
Па інфармацыі тэлеканалу «Белсат», адміністрацыя папраўчай калоніі № 12 склала тры рапарты на Паўла Вінаградава, адзін зь іх — за тое, што ад слабасці ён прылёг на ложак. Паведамляецца, што Паўла кінулі ў штрафны ізалятар 23 жніўня. Раней яго пазбавілі працяглага спаткання.
Нядаўна ў палітзьняволенага блогера выявілі сухоты.
Напрыканцы ліпеня палітвязьня перавялі ў аршанскую калёнію № 12, вядомую тым, што там утрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў. Вінаградава асудзілі да 5 гадоў калоніі за допіс у Фэйсбуку. Імаверна, усю рэшту тэрміну ён правядзе ў Воршы.