18:00

-3

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1009 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

03:00

-2

4 м/с

1007 гПа

06:00

-4

5 м/с

1006 гПа

Орша, Палітыка

Падняла праблему і пад суд

14.11.2024 15:05

859 праглядаў, 0 каментароў

Маладая маці хацела прыцягнуць увагу да праблемы горада, а прыцягнула ўвагу сілавікоў

Гаворка ідзе пра Марыну Пруднікаву, маладую маці двух дзяцей. Каля трох тыдняў таму ў сваім Цік-току яна апублікавала ролік дзе распавяла пра праблему баўлення вольнага часу ў Оршы. У прыватнасці гаварыла, што ў горадзе няма куды пайсці з дзіцёнкам - няма адпаведных забаўляльных цэнтраў, або іх якасць так сабе.

А ўчора 13 лістапада імя Марыны Пруднікавай з'явілася ў раскладзе суда Аршанскага раёна. Судзілі маладую маці па модных зараз "экстрэмісцкіх" артыкулах. Не можам сцвярджаць адназначна, але па тэндэнцыях апошняга часу, відавочна, што ейны блог і суд звязаныя. Падобна, што замест вырашэння праблемаў, улады вырашылі пакараць таго хто расказвае пра праблемы.

Пакуль нам не вядома, што суддзя Інна Кохава прысудзіла Марыне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падняла праблему і пад суд

Маладая маці хацела прыцягнуць увагу да праблемы горада, а прыцягнула ўвагу сілавікоў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение