12:00

-2

6 м/с

988 гПа

15:00

+1

6 м/с

986 гПа

18:00

+3

7 м/с

983 гПа

21:00

-0

8 м/с

980 гПа

00:00

+1

6 м/с

977 гПа

Рэгіён, Грамадства

Суд за цялятаў

10.02.2023 10:59

1058 праглядаў, 0 каментароў

У Лёзненскім раёне адбыўся суд за прыпіскі

Прэс-служба пракуратуры паведамляе пра суд, які нядаўна адбыўся ў суседнім Лёзненскім раёне. Паводле версіі пракурораў, у лістападзе 2021 года ў адной з гаспадарак нейкім чынам знікла 22 цялёнка. Праўда, чаму яны зніклі, куды зніклі прэс-служба не гаворыць. Каб схаваць гэтую страту жынчына-брыгадзір пачала ўносіць "ліпавыя" дадзеныя ў розныя акты. Цяляты пачалі большым чым ў рэальнасці "выбываць", прадавацца і г.д. Такім чынам яна хацела выраўняць рэальную колькасць з папяровай.

Асудзіла жанчыну на 1 год і 1 месяц з адтэрміноўкай пакарання на адзін год, па-простаму, умоўны тэрмін. Вінаватай аказалася жанчына, хаця сумніўна, што цэлых 22 цялёнка зніклі без ведама больш высокіх начальнікаў. Ды і куды ж яны зніклі, нажаль, з апублікаванага пракуратурай не зразумела.

Нагадаем, што не так даўно ў суседнім Дубровенскім раёне была раскрытая схема незаконнага продажу кароваў па ўсім раёне. Ды і ўвогуле махінацыі з пагалоўем у дзяржаўных сельскагаспадарчых прадпрыемствах выглядае звычайнай справай, прынамсі па зводках адпаведных органаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Суд за цялятаў

У Лёзненскім раёне адбыўся суд за прыпіскі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение