00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

За тэлефоннае хуліганства

10.02.2023 17:01

1013 праглядаў, 0 каментароў

Адразу траіх чалавек асудзілі за тэлефоннае хуліганства па трох розных фактах

У суседнім Лёзненскім раёне 9 студзеня адбылося адразу тры вельмі падобных суда. Суды былі падобныя і абвінавачаннем, і тым што суддзя быў адным і тым жа. Яшчэ адно падабенства ўсіх трох працэсаў - самі правапарушэнні былі зробленыя яшчэ вясной мінулага года і толькі зараз - за пару месяцаў да канца тэрміна даўнасці - дайшлі да пакарання. Праўда, прысуды за адно і тое ж былі розныя.

23 красавіка мінулага года нехта пазваніў у міліцыю і паведаміў тое чаго насамрэч не было. Але міліцыі давялося рэагаваць на паведамленне, адпраўляць туды сваіх супрацоўнікаў. Міліцыянты палічылі, што такім чынам мясцоваму РАУС былі нанесеныя матэрыяльныя страты амаль на 93 рублі. 9 студзеня гэтага года званіўшага пакаралі на гэтыя самыя 93 рублі і на пошліну ў 74 рублі.

У другім выпадку званок адбыўся 29 траўня і таксама міліцыя палічыла дарэмна патрачанымі свае сродкі на гэты раз на суму 161 з невялікім рублёў. Прысуд - 161,47 і пошліна ў тыя самыя 74 рублі.

Трэці званок, за які 9 студзеня пакаралі, ў Лёзненскую міліцыю адбыўся 7 красавіка. Гэты званок міліцыянты ацанілі ў 97,12 рублёў. Прысуд падобны - кампенсацыя сумы і пошліна ў 74 рублі.


Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: За тэлефоннае хуліганства

Адразу траіх чалавек асудзілі за тэлефоннае хуліганства па трох розных фактах

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение