Учора эксперты «Цэнтра новых ідэяў» прэзентавалі актуальны рэйтынг гарадоў у які ўвайшло 40 гарадоў Беларусі з насельніцтвам большым за 19.000 чалавек. Орша ў рэйтынгу апынулася на
Традыцыйна найбольш у рэйтынгу гарадоў Оршу цягне ўніз адсутнасць вышэйшых навучальных установаў. Такой праблемы ў Горках няма. Больш за тое, па шэрагу паказчыкаў мясцовая Акадэмія падвышае рэйтынг гэтага горада. Менавіта за колькасць студэнтаў Горкі атрымалі 100 балаў з 100 магчымых у гэтай катэгорыі. Наяўнасць вялікай навучальнай установы таксама робіць добры дэмаграфічны рэйтынг — 67 балаў за тое, што ў горадзе вялікая колькасць моладзі. шчэ адзін поспех Горак — малая колькасць палітычных рэпрэсій. Па гэтым паказчыку суседні горад таксама атрымаў 100 балаў. Не кепска выглядаюць Горкі і па ўзроўні злаыннасці ды безпрацоўя.
Сярод тых паказчыкаў, якія цягнуць іхны рэйтынг уніз — заробкі. Па гэтым паказчыку горад атрымаў 1 бал з 100 — меньш чым у Оршы. Кепскія паказыкі таксама па кольксці дактароў — 9 балаў і за мясцовы бюджэт (Горкі толькі на 41% могуць самі сябе ўтрымліваць).
Азнаёміцца з рэйтынгам Горак больш падрабязна можна тут.