Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч пасля прыгавора суда быў накіраваны ў Шклоўскую калонію. Хаця калонія лічыцца больш лёгкім пакараннем чым турма, але ў Шклоўскай калоніі старалаіся стварыць для палітвязняў невыносныя ўмовы. Менавіта ў Шклове загінуў палітвязень Вітольд Ашурак і да гэтае пары так і не зразумелая прычына яго смерці.
Як стала вядома праваабаронцам з ПЦ "Вясна", для Мацкевіча таксама ў калоніі былі спецыяфічныя ўмовы: яму былі забароненыя тэлефонныя званкі родным і заблакаваная перапіска. А 13-га студзеня суд Шклоўскага раёна прыняў рашэнне пра перавод Мацкевіча на турэмны рэжым. Сёння стала вядома, што даследчыка перавялі ў Магілёўскую турму №4.
Адрас для ліставання: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч