У міліцыю звярнуўся 26-гадовы аршанец і паведаміў, што ў першай палове дня 15 кастрыніка дзверы ў ягоную кватэру адчынілі невядомыя і скралі прадметы тэхнікі.
Раследванне паказала, што злачынца падабраў ключ (адмычку) і адчыніў дзверы. З кватэры былі вынесеныя тостэр, лічбавы фотаздымач і ноўтбук. Сума скрадзенага каля 5 мільёнаў рублёў. Падазраваным у здзяйсненні злачынства стаў беспрацоўны жыхар Дуброўны - равеснік пацярпелага.