Кожную пятніцу ўлады абнаўляюць спіс экстрэмістаў. Пасля доўгага перапынку (апошні раз яшчэ вясной) ў спіс былі ўнесеныя аршанцы.
Так, у спіс эстрэмістаў патрапіла пенсіянерка з інваліднасцю Вольга Стаброўская. Жанчына да пенсіі працавала ў друкарні, а ў гэтым годзе за абразу Лукашэнкі была асуджаная на год і тры месяцы калоніі.
Другі "экстрэміст" з Высокага. Гэта Аляксей Цыпілеў - прадпрымальнік, які таксама абразіў Лукашэнку ў нейкіх сацыяльных сетках. Аляксей у кастрычніку быў асуджаны на два гады калоніі.
Абодва экстрэмісты раней былі прызнаныя палітвязнямі за несправядлівасць прысуду.