Нагадаем, што ў суботу ў Оршы прайшоў маштабны фестываль «Pole kvetak». Фэст атрымаўся сапраўды цікавы. Але першая частка фестывалю аказалася крыху папсаваная не па віне арганізатараў. Пайшоў дождж.
Большая частка шэсця ад цэнтральнай плошчы да плошчы каля Езуіцкага калегіюма дайшла ў тым ліку з парасонамі. Але пад самы канец шэсця, дождж пайшоў такі, што праход прадпрыемстваў аказаўся скамечаны — людзі проста пачалі хавацца ад ападкаў.