Дэталі вырабляюцца для трактароў BELARUS. Усё гэта адбываецца на базе Аршанскага інструментальнага завода.
— Запускаем у вытворчасць больш за 50 дробных і буйнагабарытных дэталяў — штуцэры, шасцярні, валы, перахаднікі, — паведаміў выканальнік абавязкаў начальніка цэху па вытворчасці гідрапад’ёмнікаў № 11 Аршанскага інструментальнага завода Арцём Акуліч газеце «СБ». — У іх апрацоўцы задзейнічаем такарныя і фрэзерныя станкі з лічбавым праграмным кіраваннем. Большасць пазіцый паспяхова ўжо асвоена.
На прадпрыемстве адзначылі, што камплектацыя прызначаная для энерганасычаных трактароў серый 2000, 3500 і гусенічнай тэхнікі — BELARUS 2103 і 1502.
Праз вялікую наменклатуру дэталяў, як паведамляе прапагандысцкая газета, у цэху па вытворчасці гідрапад’ёмнікаў арганізавалі трохзменны рэжым працы.