Орша тут не выключэнне, як паведамляюць праваабаронцы ПЦ "Вясна", хваля вобшукаў прайшла па многіх раёнах вобласці. У Нашым рэгіёне міліцыянты прыходзілі да родзічаў Міхаіла Чэмуракі, Дзмітрыя Карніенкі і дадому да рэдактара нашага сайта Ігара Казмерчака. Вобшукі ў Міхаіла Чэмуракі, падобна, звязаныя з яго актыўнасцю ў сацыяльных сетках, а ў Карніенкі і Казмерчака ў сувязі з іх інтэрв'ю тэлеканалу Белсат у сувязі з чым сцпраць абодвух заведзеныя новыя крымінальныя справы.
Праўда, нічога новага знайсці пад час вобшукаў міліцыянтам не атрымалася - усе пералічыныя людзі ў эміграцыі. Затое ў раскладзе Аршанскага суда з'явілася прозвішча Вадзіма шчарбянка, якога павінны судзіць па адміністратыўнай справе за "распаўсюд экстремісцкіх матэр'ялаў".