Учора — 28 жніўня — спачатку ў праўладных пабліках, а потым і ў самім спісе «Экстрэмісцкіх фармаванняў» з’явілася паведамленне, што нашае медыя orsha.eu прызнанае экстрэмісцкім фармаваннем. Да гэтага мы былі экстрэмісцкім медыя, а цяпер цэлае фармаванне! Фактычна гэта павышэнне ў статусе. Калі ў спісе экстрэмісцкіх старонак на сёння тысячы старонак, то ў спісе экстрэмісцкіх фармаванняў мы ўсяго пад нумарам 236.
Што гэта мяняе ў нашай рабоце? Нічога.