Васіля Бераснева вызвалілі з Магілёўскай ПК №15 учора - 20 жніўня - днём. Ён быў арыштаваны разам з іншымі кіраўнікамі прафсаюза 19 красавіка 2022 года і па трох артыкулах (удзел у экстрэмісцкім фармаванні, распальванне варожасці і заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы) асуджаны да 9 гадоў зняволення. Сам прафсаюз быў прызнаны экстрэмісцкай арганізацыяй, што і стала повадам для яшчэ аднаго артыкула. Але меньш чым праз 2 гады 74-гадовага актывіста вызвалілі.
Хутчэй за ўсё яго вызваленне звязана з міжнародным ціскам і з кепскім станам здароўя - у яго ёсць падазрэнне на рак адзінай ныркі. Дарэчы, ні па адным артыкуле віны сваёй Васіль Ціханавіч так і не прызнаў.