Сёння патрапіць у спіс экстрэмістаў вельмі лёгка - трэба проста выказацца супраць дзеючай улады. Таму ў гэтым спісе на дадзены момант 4353 чалавекі
На мінулым тыдні спіс папоўніўся яшчэ, у тым ліку прозвішчам ураджэнца Оршы Сяргея Гняўко. За абразу Лукашэнкі ён быў ужо двойчы асуджаны (у 2023 годзе і дадаткова, а потым у 2024 годзе). Агульны прыгавор - 4 з паловай гады калоніі. А ў прайшоўшую пятніцу яго ўнеслі і ў спіс экстрэмістаў.