15:00

+9

6 м/с

992 гПа

18:00

+8

4 м/с

994 гПа

21:00

+8

4 м/с

996 гПа

00:00

+8

2 м/с

997 гПа

03:00

+7

4 м/с

997 гПа

Орша, Палітыка

Не наш адмірал

03.07.2024 15:05

1319 праглядаў, 0 каментароў

Беларус Вітко, які правёў дзяцінства ў Воршы, асуджаны.

Кіеўскі апеляцыйны суд пацвердзіў вырак, вынесены завочна камандуючаму Чарнаморскім флотам Расеі Аляксандру Вітко аб пазбаўленні волі на 15 гадоў за ваенную акупацыю Крыму. Апеляцыю на вырак, вынесены ў траўні 2023 году, падаў адвакат Аляксандра Вітко. Тэрмін адбывання пакарання пачне адлічвацца з дня ягонага затрымання. Вітко, імаверна, знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, але той яе частцы, якая знаходзіцца пад расейскай акупацыяй.

Камандуючага Чарнаморскім флотам Расеі, які нарадзіўся ў 1961 годзе ў Віцебску, абвінавачвалі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу Украіны. Канчатковае пакаранне прызначылі паводле сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага больш строгім пакараннем.

Згодна з выракам, Аляксандр Вітко цягам лютага-сакавіка 2014 году «спланаваў, падрыхтаваў і арганізаваў размеркаванне вайсковых падраздзелаў Расеі, якія ажыццявілі ўварванне на тэрыторыю Крыму, і забяспечыў маскаванне вайскоўцаў ЧФ Расеі для вядзення агрэсіўнай вайны супраць Украіны».

Дзяцінства і юнацтва Вітко, прызнанага Украінай ваенным злачынцам, прайшлі ў Воршы. Крымінальную справу супраць этнічнага беларуса, які даўно служыць імперскім інтарэсам Расеі, расследавалі з 2014 году.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не наш адмірал

Беларус Вітко, які правёў дзяцінства ў Воршы, асуджаны.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение