Сёння Оршу можа зноў накрыць ураган, якіх у гэтым сезоне і так было ўжо не мала. МНС ужо абвесціла аранжавы ўзровень небяспекі. А сіноптыкі прагназуюць па Віцебшчыне моцны парывісты вецер. Асабліва новы цыклон закране заходнюю частку вобласці, але і да нас дайсці можа. Таму лепш падрыхтавацца да небяспекі. Тым больш, што спадарожнікавыя мапы ўжо паказваюць рух цыклона ў наш бок.
Дарэчы, ратавальнікі аранжавы ўзровень абвесцілі не толькі на сёння, а на некалькі дзён наперад. Міністэрства надзвычайных сітуацыяў чакае, што непагадзь будзе ў нашых краях яшчэ і панядзелак ды аўторак.