Хаця ўжо канец лета, але сухасць у лясах не змяньшаецца. Па стане на 6 жніўня, у нашым рэгіёне абмежаванні на наведвання лясоў уведзены ва ўсіх раёнах Аршаншчыны. А па краіне без абмежаванняў застаюцца ўсяго 13 раёнаў на захадзе і некалькі на поўдні. Гэта азначае, што ў лясах нельга разводзіць вогнішча і заязжаць туды на аўтамабілях.
Але, здаецца, надта перажываць не варта. На сёння сіноптыкі прагназуюць дажджы па большай частцы краіны, адпаведна сухасць павінна зменьшыцца і ўжо да заўтра лясы могуць зноў адчыніць цалкам.