Праблемным з’яўляецца раён Льнозаводу. Вуліцы Кірава, Партызанская, частка Гагарына і завулак Партызанскі ў Лёзне ўжо даўно выклікаюць скаргі і нараканні мясцовых жыхароў. Пры парывах ветру там адбываюцца замыканні на лініі электраперадач. Асаблівую цяжкасць уяўляюць ураганы і моцныя ветры на выходных, тады на электрасетках няма каму аднавіць працу.
Электрасеткі належаць лёзненскаму Ільнозаводу, яны, як адзначаюць жыхары, у аварыйным стане. Насельніцтва названага раёну пераважна пенсіянеры, якім асабліва складана даць рады з адключэннямі святла і вады. Акрамя таго, на названых вуліцах зусім сапсаваліся дарогі.
Зрэшты, нічога дзіўнага ў тым, што ільнозавод не можа забяспечыць свой раён, няма. Прадпрыемства даўно фактычна з’яўляецца банкрутам, у судзе нават разглядалася справа аб яго поўнай ліквідацыі. Па стане на 2023 год на прадпрыемстве працавалі ўсяго 55 чалавек.
У 2021 годзе лёзненскі ільнозавод зазнаў моцнага пажару. Ужо на той момант гэта было ледзь не адзінае прадпрыемства Лёзны, якое яшчэ давала працу жыхарам.
Лёзненскі льнозавод заснаваны больш за 90 гадоў таму, 5 снежня 1930 года. Цяпер ААТ «Лёзненскі льнозавод» структурна ўваходзіць у аб’яднанне «Віцебскабллён». Ёсць вялікая імавернасць, што да свайго юбілею ў 100 гадоў завод не дажыве.