На мінулым тыдні Лукашэнка прызначыў старшынём Шклоўскага выканкаму былога міністра сельскай гаспадаркі Сяргея Барташа. Паглядзелі яго біяграфію. Па вялікім рахунку, акрамя міністэрскага крэсла, астатняя біяграфія Барташа дастаткова тыповая для беларускага чыноўніка.
Ён нарадзіўся ў вёсцы ў Пружанскім раёне і пасля школы вучыцца пайшоў у сельскагаспадарчы інстытут. Пасля вучобы працаваў аграномам у калгасе, а пазней падняўся да пасады старшыні калгасу і пайшоў вучыцца на курсы падвышэння кваліфікацыі. Як і іншыя чыноўнікі ён адвучыўся ў Акадэміі кіравання і пасля гэтага пайшоў у чыноўнікі выканкамаўскія. Працаваў у Кобрынскім выканкаме, узначальваў Бярозаўскі выканкам. Прычым старшынём Бярозаўскага раёна ён стаў у час масавых пратэстаў пасля выьбараў 2020 года. З кастрычніка 2022 года Барташа пераводзяць з Брэсцкай вобласці ў Гомельскую, дзе ставяць на пасаду памошніка прэзідэнта. На гэтай пасадзе ён правядзе меньш за год і будзе прызначаны на пасаду міністра. Але ж і міністрам ён прабудзе меней за год. 27 чэрвеня 2024 года яго здымаюць з пасады міністра. І без таго не надта публічны Cяргей Барташ знікае да свайго прызначэння ў Шклоўскі раён.