Беларуская дыяспара будзе святкаваць 8 верасня ў тым ліку ў краме-прасторы "Кропка". Плануецца, што тут будзе таксама лекцыя на тэму "Бітвы пад Оршай". Прычым не проста пра гісторыю Бітвы, а пра культурніцкі яе код у сучаснай Беларусі. У прыватнасці, пра выявы прысвечаныя Бітве, якія публікаваліся на паштовых марках і грашах і якія выдаваліся да 8 верасня як у Беларусі, так і ў іншых краінах. Чытаць лекцыю будзе вядомы журналіст Андрэй Мялешка.
"Кропка" гэта не толькі культурніцкая прастора, але і крама беларускай атрыбутыкі. Таму тут жа будзе прадстаўлена і калекцыя цішотак з выявамі лагатыпа Бітвы. Калекцыя гэтая створана беларускімі актывістамі, якія зараз у Грузіі і Польшы. Таму віленскае святкаванне адразу мае міжнародны статус. Пачатак прэзентацыі а 18-00.
У гэты ж дзень у Вільні пройдуць і дзяржаўныя святкаванні гадавіны Бітвы, але пра іх пазней...