18:00

-1

5 м/с

994 гПа

21:00

-2

4 м/с

995 гПа

00:00

-3

4 м/с

996 гПа

03:00

-4

4 м/с

998 гПа

06:00

-4

2 м/с

998 гПа

Орша, Здарэнні

«Развялі» на 40 тысяч

03.02.2025 14:31

51 прагляд, 0 каментароў

Аршанец адгукнуўся на прапанову ашуканцаў, улез у даўгі і страціў усе грошы

Убачыўшы ў сацсетках аб'яву пра нібыта «выгаднае ўкладанне грашовых сродкаў», жыхар Оршы вырашыў скарыстацца шматабяцальнай «магчымасцю» лёгкага ўзбагачэння. Перайшоўшы па спасылцы, ён указаў свае кантакты, і неўзабаве з ім звязаўся «спецыяліст», пад кіраўніцтвам якога мужчына павінен быў зрабіць першыя крокі насустрач заможнаму жыццю.

Першапачатковыя ўкладанні павінны былі скласці значную суму, але гэта не збянтэжыла 36-гадовага аршанца. Ён узяў грошы ў доўг у знаёмых, аформіў два крэдыты і перавёў на ўказаны рахунак больш за 26 тысяч рублёў. Пасля гэтага аршанскага "інвестара" пачалі "разводзіць" далей. Ашуканцы пераканалі яго перавесці на выплату «пошлін» і «падаткаў» яшчэ больш за 10 тысяч рублёў. Нядобрае мужчына западозрыў толькі тады, калі аферысты пачалі запытваць у яго сродкі на далейшыя «неабходныя выплаты», а сума пераведзеных сродкаў сягнула за 40 тысяч рублёў.

Мужчына звярнуўся ў міліцыю, і яго здагадкі пацвердзіліся: ён стаў ахвярай зламыснікаў, якія дзейнічаюць ад імя вядомай інвесткампаніі. Па факце махлярства, учыненага ў буйным памеры, узбуджана крымінальная справа. Але вінаватых пакуль не знайшлі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Развялі» на 40 тысяч

Аршанец адгукнуўся на прапанову ашуканцаў, улез у даўгі і страціў усе грошы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение