Як мы і казалі раней, пад вечар 8 студзеня дарогі ў рэгіёне сталі вельмі слізкімі. Падобна, што гэта і стала прычынай аварыі на вуліцы Леніна каля медычнага коледжа. Тут на не рэгуляваным пешаходзе каля 17-30 66-гадовы мужчына не змог своечасова затармазіць збіў двух пешаходак. Гэта былі не маладыя жанчыны: 68 і 69 гадоў.
Як паведамляюць відавочцы, удар быў дастаткова моцны - на асфальце засталася кроў. А саміх жанчынаў накіравалі ў бальніцу з траўмамі.