03:00

+6

3 м/с

999 гПа

06:00

+5

3 м/с

999 гПа

09:00

+7

4 м/с

999 гПа

12:00

+13

3 м/с

999 гПа

15:00

+16

4 м/с

998 гПа

Орша, Здарэнні

Бацюшку-ватніка судзяць за парнаграфію

30.12.2024 11:24

1279 праглядаў, 0 каментароў

У аршанскі суд цягнуць прарасейскага праваслаўнага «бацюшку».

У раскладзе суду Аршанскага раёну і горада Воршы на 9 студзеня 2025 году фігуруе імя Алега Уладзіміравіча Плаксіцкага. Мужчыну абвінавачваюць па ч. 1 арт. 343 КК РБ — «выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару».

Інфармацыю пра суд заўважылі хрысціянскія дзеячы, паведамляе «Хрысціянская візія».

Ініцыялы абвінавачанага супадаюць са звесткамі настаяцеля і штатнага іерэя двух храмаў — Нараджэння прасвятой Божай Маці ў вёсцы Друцк Талачынскага раёну і арханёла Міхаіла ў Воршы.

На сайце віцебскай епархіі паведамленні пра іерэя выходзяць рэгулярна: яшчэ два тыдні таму ён праводзіў экскурсію ў храме для аршанскіх гімназістаў.

Іерэй Алег Плаксіцкі трапіў у скандальную гісторыю ў 2016 годзе, калі стала вядома, што ён разам з іншым віцебскім святаром Аляксандрам Кавалёвым удзельнічалі ў арганізацыі трэніровак падлеткаў з Віцебскай вобласці ў расейскіх неанацысцкіх лагерах.

На асабістай старонцы ў сацсетках у іерэя Алега Плаксіцкага шмат публікацый у падтрымку Расеі і расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Дзе адбыліся меркаваныя злачынствы з парнаграфіяй, у прарасейскім лагеры ці недзе ў іншым месцы, інфармацыі пакуль няма.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Бацюшку-ватніка судзяць за парнаграфію

У аршанскі суд цягнуць прарасейскага праваслаўнага «бацюшку».

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение