00:00

-3

4 м/с

996 гПа

03:00

-4

3 м/с

998 гПа

06:00

-4

2 м/с

999 гПа

09:00

-4

2 м/с

1000 гПа

12:00

-2

3 м/с

1001 гПа

Орша, Здарэнні

Аршанак падманулі махляры

13.01.2025 12:15

188 праглядаў, 0 каментароў

У міліцыю звярнуліся дзве жанчыны, якія страцілі грошы са сваіх банкаўскіх картак.

Адна з іх, 29-гадовая жыхарка Оршы, размясціла ў інтэрнэце аб'яву пра продаж ботаў. Неўзабаве адгукнуўся «пакупнік». Ён выказаў жаданне набыць абутак і прапанаваў аформіць дастаўку. Дзяўчына пагадзілася, даслала свой адрас і атрымала гіперспасылку для ўводу дадзеных банкаўскай карткі – нібыта для пераводу грошай за пакупку. Не задумваючыся пра магчымыя наступствы, аршанка пазначыла і нумар карткі, і тэрмін дзеяння, і CVV-код. І толькі калі з карткі зніклі 3000 рублёў, жанчына зразумела, што звязалася з махлярамі.

Яе 51-гадовая «сяброўка па няшчасці» падобным чынам прадавала тэлевізар. Махляры выкарысталі тую самую схему, і ў выніку з карткі жанчыны зніклі больш за 1300 рублёў. У абодвух выпадках злачынцы выкарысталі «падстаўны» сайт транспартнай кампаніі, якая нібыта ажыццяўляе дастаўку тавараў. Сайт быў размешчаны на замежным хостынгу і не меў беларускага дамена. Але жанчыны не звярнулі на гэта ўвагі і сталі ахвярамі так званага фішынгу – калі махляры падманам выведваюць чужыя банкаўскія дадзеныя і прысвойваюць грошы.

Вінаватых у падобных злачынствах удаецца знайсці вельмі рэдка. Супрацоўнікі міліцыі перыядычна папярэджваюць даверлівых грамадзян пра тое, што не варта паведамляць дадзеныя банкаўскіх картак пабочным асобам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанак падманулі махляры

У міліцыю звярнуліся дзве жанчыны, якія страцілі грошы са сваіх банкаўскіх картак.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение