Дубровенскі льнозавод - апошняе прамысловае прадпрыемства суседняга раёна, якое з'яўляецца самастойнай юрыдычнай асобай, а не філіялам. Яшчэ ў верасні Следчы камітэт зацікавіўся рабоатй прадпрыемства і распачаў следства. Наколькі нам вядома, гаворка ідзе пра нейкія карупцыйныя схемы ў галіне будаўніцтва. Але афіцыйнай інфармацыі пакуль няма, публічна справу стараюцца пакуль не выносіць на публіку.
Пры гэтым справа разгараецца: прыблізна два тыдні таму ў бухгалтэрыі прадпрыемства парйшлі вобшукі пад час якіх былі забраныя фінансавыя дакуманты. А з канца верасня з сацыяльных сетак знік адказны завода за будаўніцтва. Па нашай інфармацыі, мужчына раптоўна памёр. На гэта паўплываала менавіта названая крымінальная справа.