На гэтым тыдні надвор'е па краіне і ў нашым рэгіёне пачало мяняцца. Калі па краіне яшчэ дзе-нідзе ўваход у лясы абмежаваны або яшчэ цалкам закрытыя, то на Аршаншчыне (у Аршанскім і суседніх раёнах) ўваход цалкам адкрыты. Грыбнікоў гэта не ратуе - сезон скончаны ці амаль скончаны. Затое па журавіны ды іншыя ягады, напэўна, яшчэ можна паспець.
Відавочна, што забарона ў гэтым годзе ўжо не вернецца.