Прадпрыемства суседняга раёна патрапіла ў спіс тых хто не можа выплаціць дзяржаве неабходныя падаткі. Гаворка ідзе пра Талачынскі Райаграсэрвіс, фактычна сельскагаспадарчую арганізацыю, якая вырошчвае кармавыя культуры, кароваў і г.д. Насамрэч, гэта не нейкая навіна. Райаграсэрвіс даўно працуе са стратамі. У 2022 годзе прадпрыемства зарабіла за год мінус 30 рублёў. У мінулым годзе мінус 733 рублі.
Дарэчы, у 2020 годзе быў ліквідаваны Райаграсэрвіс суседняга Сененскага раёна і ўвогуле гэтыя прадпрыемствы знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Хаця ў жніўні ў Шклове Лукашэнка заклікаў аднавіць Аграсэрвісы. Пры тым, што з тых якія засталіся ў Віцебскай вобласці ўжо большасць патрапіла ў спіс падатковай інспекцыі за не магчымасць выплаціць своечасова падаткі.