Двое маладых людзей паехалі ў Віцебскі раён, каб забраць аптовую закладку. Адносна іншых затрыманняў, гэтая партыя не такая вялікая - 50 грамаў амабліва небяспечнага Альфа PVP? але і гэтага хапае на некалькі дзесяткаў дозаў для наркаманаў. Наркатычная бізнэс-схема не спрацавала, падобна, што аршанцаў ужо распрацоўвалі міліцыянты наркакантроля. Таму калі наркотыкі былі ўжо ў іх, маладзёнаў затрымалі.
У выніку 17-гадовы і 18-гадовы хлопцы затрыманыя, а наркотыкі так і не даехалі да Оршы дзе павінны былі пайсці ў продаж. Абодвум удзельнікам крымінальнага дуэта пагражае да 15 гадоў зняволення.