Пра гэтую страшную знаходку паведамляе прэс-служба МНС, бо менавіта ратавальнікам давялося даставаць цела загінуўшага з ракі. Але з таго, што паведамляе МНС больш пытанняў чым адказаў.
Паведамляецца, што цела мясцовага жыхара 1980 года нараджэння знайшла мясцовай жыхарка 21 кастрычніка. Цела знойдзена амаль у цэнтры горада ў рацэ Друць, якая, скажам шчыра, не тое каб надта вялікая і глыбокая.
Галоўнае пытанне якое ўзнікае: як чалавек мог патануць у настолькі не купальны сезон. Пакуль адказу няма, праводзіцца праверка.